ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 4 лютага 2003 г. № 135

АБ КАМАНДЗIРАВАННI Л.П.ГУЛЯКI Ў г.МАСКВУ
(РАСIЙСКАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ)

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Лiчыць, што Мiнiстр культуры Гуляка Леанiд Паўлавiч знаходзiўся
ў камандзiроўцы з 26 па 28 студзеня 2003 г. у г.Маскве (Расiйская
Федэрацыя) для арганiзацыi жалобных мерапрыемстваў у сувязi са
смерцю народнага артыста СССР i Беларусi Мулявiна Уладзiмiра
Георгiевiча.
 Прыняць да ведама, што фiнансаванне расходаў па камандзiраванню
Л.П.Гулякi ў г.Маскву ажыццяўлялася за кошт сродкаў Мiнiстэрства
культуры.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI