ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 31 студзеня 2000 г. N 107

 АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ
 УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I АДМIНIСТРАЦЫЯЙ ПЕНЗЕНСКАЙ
 ВОБЛАСЦI РАСIЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫI АБ ДОЎГАТЭРМIНОВЫМ
 ГАНДЛЁВА-ЭКАНАМIЧНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Пагадзiцца з прапановай Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненай
з зацiкаўленымi, аб правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення
памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Адмiнiстрацыяй Пензенскай
вобласцi Расiйскай Федэрацыi аб доўгатэрмiновым гандлёва-эканамiчным
супрацоўнiцтве.
 Упаўнаважыць першага намеснiка Мiнiстра замежных спраў Вялiчку
В.У. на правядзенне ўказаных перагавораў.
 Зацвердзiць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь
i Адмiнiстрацыяй Пензенскай вобласцi Расiйскай Федэрацыi аб
доўгатэрмiновым гандлёва-эканамiчным супрацоўнiцтве (прыкладаецца)
*) у якасцi асновы для правядзення перагавораў.