ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 31 студзеня 2000 г. N 118

 АБ УЗНАГАРОДЖАННI А.Л.ЖАРЫНА ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА 
 МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 
 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 За шматгадовую працу, значны ўклад у распрацоўку метадаў
выпрабавання трыбалагiчных уласцiвасцей матэрыялаў, стварэнне новых
матэрыялаў для вузлоў трэння машын i арганiзацыi выканання
дзяржаўных навукова-тэхнiчных праграм матэрыялазнаўчага профiлю
ўзнагародзiць намеснiка генеральнага дырэктара Беларускага
дзяржаўнага навукова-вытворчага канцэрна парашковай металургii,
доктара тэхнiчных навук Жарына Анатоля Лаўрэнцьевiча Ганаровай
граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ