ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       2 лютага 2000 г. N 139

 АБ УВЕКАВЕЧАННI ПАМЯЦI НАРОДНАГА МАСТАКА БССР ЗАЙЦАВА Я.А.

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Прыняць прапанову   Мiнiстэрства   культуры    i    Грамадскага
аб'яднання  "Беларускi  саюз  мастакоў"  аб  устаноўцы  ў 2000 годзе
мемарыяльнай дошкi народнаму мастаку БССР Зайцаву Яўгену Аляксеевiчу
ў г.Мiнску на доме 56 па вулiцы Захарава, дзе жыў мастак.
     Фiнансаванне работ па  праектаванню  i  стварэнню  мемарыяльнай
дошкi ажыццявiць за кошт сродкаў Мiнiстэрства культуры, па ўстаноўцы
- за кошт сродкаў Мiнскага гарвыканкома.

 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                          С.ЛIНГ