ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                    23 красавiка 2002 г. № 519

АБ КАМАНДЗIРАВАННI М.А.ПАПКОВА Ў Г.МАНРЭАЛЬ (КАНАДА)

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Камандзiраваць  з  24  па  30  красавiка  2002 г.  у г.Манрэаль
(Канада) намеснiка Мiнiстра сельскай гаспадаркi i харчавання Папкова
Мiкалая Андрэевiча з мэтай развiцця i пашырэння супрацоўнiцтва памiж
Мiнiстэрствам сельскай гаспадаркi i харчавання Рэспублiкi Беларусь i
Мiнiстэрствам  сельскай  гаспадаркi  i  харчавання Канады, а таксама
абмена вопытам у галiне селекцыi буйной рагатай жывёлы.
     Фiнансаванне  транспартных  расходаў  па  мiжнароднаму пералёту
М.А.Папкова  ажыццявiць у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi  Беларусь  ад  23 чэрвеня 2000 г. № 935 "Аб удасканаленнi
арганiзацыi  i  павышэннi  эфектыўнасцi  службовых  камандзiровак  у
замежныя  дзяржавы"  (Национальный  реестр правовых актов Республики
Беларусь, 2000 г., № 63, 5/3500).
     Прыняць  да  ведама,  што  расходы па знаходжанню М.А.Папкова ў
г.Манрэалi (Канада) ажыццяўляюцца за кошт прымаючага боку.
     М.А.Папкову ў двухтыднёвы тэрмiн пасля заканчэння камандзiроўкi
прадставiць справаздачу аб яе вынiках.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        Г.НАВIЦКI