УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

11 студзеня 2001 г. № 14

Аб прысваеннi М.П.Вырко ганаровага звання «Заслужаны работнiк адукацыi Рэспублiкi Беларусь»

За шматгадовую плённую педагагічную дзейнасць, вялікі асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў для народнай гаспадаркі рэспублікі прысвоіць дэкану факультэта тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта Вырко Мікалаю Паўлавічу ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».