УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

11 студзеня 2001 г. № 15

Аб прысваеннi В.К.Шэлегу ганаровага звання «Заслужаны дзеяч навукi Рэспублiкi Беларусь»

За шматгадовую плённую навуковую дзейнасць, вялікі асабісты ўклад у стварэнне і прамысловае асваенне новых парашковых матэрыялаў і вырабаў на іх аснове прысвоіць першаму намесніку генеральнага дырэктара Беларускага дзяржаўнага навукова-вытворчага канцэрна парашковай металургіі доктару тэхнічных навук Шэлегу Валерыю Канстанцінавічу ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь».