УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

11 студзеня 2001 г. № 16

Аб прысваеннi М.І.Кузьмянкову ганаровага звання «Заслужаны дзеяч навукi Рэспублiкi Беларусь»

За шматгадовую плённую навуковую дзейнасць, вялікі асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў для народнай гаспадаркі рэспублікі прысвоіць загадчыку кафедры хімічнай тэхналогіі вяжучых матэрыялаў Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта Кузьмянкову Міхаілу Іванавічу ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь».