ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                    30 красавiка 2002 г. № 554

АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў РАСПАЎСЮДЖВАННI МАСАВАЙ
IНФАРМАЦЫI ДЗЯРЖАЎ - ЧЛЕНАЎ ЕЎРАЗIЙСКАЙ ЭКАНАМIЧНАЙ
СУПОЛЬНАСЦI

     Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Прыняць    прапанову  Мiнiстэрства  iнфармацыi,  узгодненую   з
Мiнiстэрствам  замежных  спраў, Мiнiстэрствам юстыцыi, Мiнiстэрствам
фiнансаў,  Мiнiстэрствам  сувязi,  аб  правядзеннi  перагавораў   па
праекту  Пагаднення  аб  супрацоўнiцтве  ў  распаўсюджваннi  масавай
iнфармацыi дзяржаў - членаў Еўразiйскай эканамiчнай супольнасцi.
     Адобрыць  у  якасцi  асновы  для правядзення перагавораў праект
Пагаднення  аб  супрацоўнiцтве  ў распаўсюджваннi масавай iнфармацыi
дзяржаў    -    членаў    Еўразiйскай    эканамiчнай     супольнасцi
(прыкладаецца)*.
     Упаўнаважыць Мiнiстра iнфармацыi Падгайнага М.В. на правядзенне
перагавораў  па  праекту ўказанага Пагаднення,  дазволiўшы ўносiць у
яго змяненнi i дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
______________________________
     *Не рассылаецца.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        Г.НАВIЦКI