УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

11 лютага 2003 г. № 64

Аб прысваенні А.М.Максімовічу ганаровага звання «Заслужаны лесавод Рэспублікі Беларусь»

За значны асабісты ўклад у стварэнне і развіццё нацыянальных паркаў і запаведнікаў прысвоіць галоўнаму спецыялісту аддзела навуковага забеспячэння і аховы прыродных комплексаў упраўлення ахоўных прыродных тэрыторый і прыродакарыстання Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максімовічу Аляксандру Міхайлавічу ганаровае званне «Заслужаны лесавод Рэспублікі Беларусь».