ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     6 красавiка 2000 г. N 469

 АБ ФIНАНСАВАННI ВЫДАТКАЎ НА КАМАНДЗIРАВАННЕ ЗА МЯЖУ 
 СПЕЦЫЯЛIСТАЎ ПА IНЖЫНЕРНА-ТЭХНIЧНАЙ АХОВЕ БУДЫНКАЎ I 
 ПАМЯШКАННЯЎ

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Дазволiць Мiнiстэрству замежных спраў фiнансаванне выдаткаў  на
камандзiраванне  спецыялiстаў мiнiстэрстваў i другiх рэспублiканскiх
органаў дзяржаўнага кiравання,  а таксама iншых арганiзацый за  мяжу
для правядзення мерапрыемстваў па iнжынерна-тэхнiчнай ахове будынкаў
i памяшканняў дыпламатычных прадстаўнiцтваў  i  консульскiх  устаноў
Рэспублiкi    Беларусь    у    межах   сродкаў,   прадугледжаных   у
рэспублiканскiм бюджэце на фiнансаванне мiжнароднай дзейнасцi.
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       У.ЯРМОШЫН