ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 7 красавiка 2000 г. N 476

 АБ ПРАДАСТАЎЛЕННI У.Р.ЛАТЫПАВУ ПАЎНАМОЦТВАЎ НА ПАДПIСАННЕ 
 КАНВЕНЦЫI ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ 
 ДЗЯРЖАВЫ IЗРАIЛЬ АБ ПАЗБЯГАННI ДВАЙНОГА ПАДАТКААБКЛАДАННЯ 
 I ПАПЯРЭДЖАННI ЎХIЛЕННЯ АД ВЫПЛАТЫ ПАДАТКАЎ У ДАЧЫНЕННI ДА 
 ПАДАТКАЎ НА ДАХОДЫ I КАПIТАЛ (МАЁМАСЦЬ)

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Упаўнаважыць Намеснiка Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь -
Мiнiстра замежных спраў Латыпава Урала Рамдракавiча на падпiсанне ад
iмя Урада Рэспублiкi Беларусь Канвенцыi памiж Урадам Рэспублiкi
Беларусь i Урадам Дзяржавы Iзраiль аб пазбяганнi двайнога
падаткаабкладання i папярэджаннi ўхiлення ад выплаты падаткаў у
дачыненнi да падаткаў на даходы i капiтал (маёмасць).