ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 12 красавiка 2000 г. N 498

 АБ УЗНАГАРОДЖАННI М.I.ДУГЕЛЬНАГА I С.Р.РАДКАЎЦА ГАНАРОВАЙ 
 ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 За шматгадовую плённую працу i значны асабiсты ўклад у развiццё
сельскагаспадарчай вытворчасцi ўзнагародзiць старшыню Брэсцкага
раённага вытворчага аб'яднання па аграхiмiчнаму абслугоўванню
сельскай гаспадаркi "Сельгасхiмiя" Дугельнага Мiкалая Iванавiча i
дырэктара саўгаса "Рассвет" Брэсцкага раёна Радкаўца Сцяпана
Рыгоравiча Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН