ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 18 красавiка 2000 г. N 529

 АБ УЗНАГАРОДЖАННI РЭСПУБЛIКАНСКАГА УНIТАРНАГА 
 ПРАДПРЫЕМСТВА "ВЫДАВЕЦТВА "ПОЛЫМЯ" ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ 
 САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 За вялiкi ўклад у справу беларускага кнiгавыдання i ў сувязi з
50-годдзем з дня заснавання выдавецтва "Полымя" ўзнагародзiць
Рэспублiканскае унiтарнае прадпрыемства "Выдавецтва "Полымя"
Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН