ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 20 красавiка 2000 г. N 552

 АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ 
 УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РАСIЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫI АБ 
 СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ РЫБНАЙ ГАСПАДАРКI
 
 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:

 1. Прыняць прапанову Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i
харчавання, узгодненую з Мiнiстэрствам эканомiкi, Мiнiстэрствам
фiнансаў, Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб
правядзеннi перагавораў па праекту Пагаднення памiж Урадам
Рэспублiкi Беларусь i Урадам Расiйскай Федэрацыi аб супрацоўнiцтве ў
галiне рыбнай гаспадаркi.
 Адобрыць праект Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Урадам Расiйскай Федэрацыi аб супрацоўнiцтве ў галiне рыбнай
гаспадаркi (прыкладаецца) *) у якасцi асновы для правядзення
перагавораў.