ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 21 красавiка 2000 г. N 554

 АБ УЗНАГАРОДЖАННI I.А.АСАЁНАК ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА 
 МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 
 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 За шматгадовую плённую працу i вялiкi ўклад у развiццё лёгкай
прамысловасцi рэспублiкi ўзнагародзiць зацяжчыка абутку
Беларуска-славенскага сумеснага прадпрыемства "Чэўляр" Асаёнак Iрыну
Антонаўну Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН