ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 8 мая 2002 г. № 601

АБ КАМАНДЗIРАВАННI У.У.НАУМАВА Ў г.ГЁТЭБАРГ
(КАРАЛЕЎСТВА ШВЕЦЫЯ)

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Камандзiраваць з 10 па 11 мая 2002 г. у г.Гётэбарг (Каралеўства
Швецыя) Мiнiстра ўнутраных спраў Наумава Уладзiмiра Уладзiмiравiча,
якi з'яўляецца прэзiдэнтам грамадскага аб'яднання "Федэрацыя хакея
Рэспублiкi Беларусь", для ўдзелу ў гадавым кангрэсе Мiжнароднай
федэрацыi хакея.
 Прыняць да ведама, што фiнансаванне расходаў па камандзiраванню
У.У.Наумава ажыццяўляецца за кошт сродкаў грамадскага аб'яднання
"Федэрацыя хакея Рэспублiкi Беларусь".
 У.У.Наумаву ў двухтыднёвы тэрмiн пасля заканчэння камандзiроўкi
прадставiць справаздачу аб яе вынiках.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Г.НАВIЦКI