ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 мая 2002 г. № 619

Аб прадастаўленні М.М.Хвастову паўнамоцтваў на падпісанне Канвенцыі паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Туркменістана аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання ў дачыненні да падаткаў на даходы і капітал (маёмасць)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Упаўнаважыць Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Хвастова Міхаіла Міхайлавіча на падпісанне ад імя Урада Рэспублікі Беларусь Канвенцыі паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Туркменістана аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання ў дачыненні да падаткаў на даходы і капітал (маёмасць).

2. Прызнаць страціўшай сілу частку трэцюю пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2002 г. № 172 «Аб падпісанні Канвенцыі паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Туркменістана аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання ў дачыненні да падаткаў на даходы і капітал (маёмасць)» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 21, 5/9935).