ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

10 лютага 2003 г. № 145

Аб камандзіраванні С.Я.Філіпава ў г. Варшаву (Рэспубліка Польшча)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 10 па 13 лютага 2003 г. у г. Варшаву (Рэспубліка Польшча) першага намесніка Міністра архітэктуры і будаўніцтва Філіпава Сяргея Яўгеньевіча для ўдзелу ў рабоце рабочай групы міжведамаснай камісіі па пытаннях набыцця і ўтрымання нерухомай маёмасці Рэспублікі Беларусь за мяжой.

Фінансаванне расходаў па камандзіраванню С.Я.Філіпава ажыццявіць у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 1999 г. № 457 «Аб утварэнні міжведамаснай камісіі па пытаннях набыцця і ўтрымання нерухомай маёмасці Рэспублікі Беларусь за мяжой» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., № 30, 5/535).