ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 4 красавiка 2000 г. N 453

 АБ ВЫДЗЯЛЕННI ПАЗЫКI МIНIСТЭРСТВУ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКI I 
 ХАРЧАВАННЯ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Выдзелiць у 2000 годзе Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i
харчавання для калгасаў, саўгасаў i iншых сельскагаспадарчых
арганiзацый са сродкаў рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў
сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi,
прадугледжаных на расходы "Iншыя субсiдыi на неадкладныя патрэбы",
пазыку ў суме 0,9 млрд.рублёў на закупку маладняка буйной рагатай
жывёлы, са зваротам пазычаных сродкаў да 1 студзеня 2003 г. i
выплатай 10 працэнтаў гадавых.
 Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання заключыць дагавор
з Мiнiстэрствам фiнансаў аб умовах i парадку звароту названай пазыкi