ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 14 сакавiка 2000 г. N 328

 АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ ДЗЯРЖАЎНЫМ КАМIТЭТАМ ПА 
 СТАНДАРТЫЗАЦЫI, МЕТРАЛОГII I СЕРТЫФIКАЦЫI РЭСПУБЛIКI 
 БЕЛАРУСЬ I КАМIТЭТАМ УКРАIНЫ ПА ПЫТАННЯХ СТАНДАРТЫЗАЦЫI, 
 МЕТРАЛОГII I СЕРТЫФIКАЦЫI АБ ПРЫЗНАННI ВЫНIКАЎ РАБОТ ПА 
 СЕРТЫФIКАЦЫI

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Згадзiцца з прапановай Дзяржаўнага камiтэта па стандартызацыi,
метралогii i сертыфiкацыi, узгодненай з Мiнiстэрствам замежных спраў
i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб падпiсаннi Пагаднення памiж Дзяржаўным
камiтэтам па стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi Рэспублiкi
Беларусь i Камiтэтам Украiны па пытаннях стандартызацыi, метралогii
i сертыфiкацыi аб прызнаннi вынiкаў работ па сертыфiкацыi.
 
 Выконваючы абавязкi
 Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН