ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 16 сакавiка 2000 г. N 341

 АБ ВЫДЗЯЛЕННI ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ КАЛГАСУ IМЯ ДЗЯРЖЫНСКАГА 
 БРЭСЦКАГА РАЁНА

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:

 1. Выдзелiць у 2000 годзе калгасу iмя Дзяржынскага Брэсцкага
раёна за кошт сродкаў рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў
сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi,
прадугледжаных на расходы "iншыя субсiдыi на неадкладныя патрэбы",
60 млн.рублёў на набыццё кармоў, гаруча-змазачных матэрыялаў i
аплату энерганосьбiтаў.

 2. Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання, Мiнiстэрству
фiнансаў забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем сродкаў,
названых у дадзенай пастанове.
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН