ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 16 сакавiка 2000 г. N 345

 АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ ДЗЯРЖАЎНЫМ КАМIТЭТАМ 
 ФIНАНСАВЫХ РАССЛЕДАВАННЯЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I 
 ДЭПАРТАМЕНТАМ ПАДАТКОВАЙ ПАЛIЦЫI ПРЫ МIНIСТЭРСТВЕ 
 ЎНУТРАНЫХ СПРАЎ ЛIТОЎСКАЙ РЭСПУБЛIКI АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў 
 ГАЛIНЕ БАРАЦЬБЫ З ПАРУШЭННЯМI ПАДАТКОВАГА ЗАКАНАДАЎСТВА

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Прыняць прапанову Дзяржаўнага камiтэта фiнансавых
расследаванняў, узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў,
Мiнiстэрствам фiнансаў, Мiнiстэрствам юстыцыi i Пракуратурай
Рэспублiкi Беларусь, аб падпiсаннi Пагаднення памiж Дзяржаўным
камiтэтам фiнансавых расследаванняў Рэспублiкi Беларусь i
Дэпартаментам падатковай палiцыi пры Мiнiстэрстве ўнутраных спраў
Лiтоўскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне барацьбы з
парушэннямi падатковага заканадаўства.
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН