ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

27 мая 2002 г. № 688

Аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства аб узаемным садзейнічанні ажыццяўленню і ахове інвестыцый

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Міністэрства замежных спраў, узгодненую з Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацікаўленымі, аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства аб узаемным садзейнічанні ажыццяўленню І ахове інвестыцый (прыкладаецца)*.

Упаўнаважыць Міністра замежных спраў Хвастова Міхаіла Міхайлавіча на падпісанне дадзенага Пагаднення.

______________________________

* Не рассылаецца.