ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ 23 сакавiка 2000 г. N 378
АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ АБ'ЯДНАНЫХ АРАБСКIХ ЭМIРАТАЎ АБ ЭКАНАМIЧНЫМ, ГАНДЛЁВЫМ I ТЭХНIЧНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе: Згадзiцца з прапановай Мiнiстэрства замежных спраў, якая ўзгоднена з зацiкаўленымi, аб падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Аб'яднаных Арабскiх Эмiратаў аб эканамiчным, гандлёвым i тэхнiчным супрацоўнiцтве (прыкладаецца) *). Упаўнаважыць Намеснiка Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь - Мiнiстра замежных спраў Рэспублiкi Беларусь Латыпава У.Р. на падпiсанне дадзенага Пагаднення.