ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 28 сакавiка 2000 г. N 410

 АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ 
 I УРАДАМ СВЯРДЛОЎСКАЙ ВОБЛАСЦI РАСIЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫI АБ 
 ГАНДЛЁВА-ЭКАНАМIЧНЫМ, НАВУКОВА-ТЭХНIЧНЫМ I КУЛЬТУРНЫМ 
 СУПРАЦОЎНIЦТВЕ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Пагадзiцца з прапановай Мiнiстэрства замежных спраў, узгодненай
з зацiкаўленымi, аб падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi
Беларусь i Урадам Свярдлоўскай вобласцi Расiйскай Федэрацыi аб
гандлёва-эканамiчным, навукова-тэхнiчным i культурным супрацоўнiцтве
(прыкладаецца) *).

 ____________________________
 *) Не рассылаецца.

 Упаўнаважыць Паўнамоцнага прадстаўнiка Прэзiдэнта Рэспублiкi
Беларусь - Намеснiка Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь Козiка
Л.П. на падпiсанне ўказанага Пагаднення.
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН