ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 30 сакавiка 2000 г. N 431

 АБ ПАДПIСАННI ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ 
 I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI ТАДЖЫКIСТАН АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ 
 АТЭСТАЦЫI НАВУКОВЫХ I НАВУКОВА-ПЕДАГАГIЧНЫХ КАДРАЎ 
 ВЫШЭЙШАЙ КВАЛIФIКАЦЫI

 Савет Miнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Прыняць прапанову Дзяржаўнага вышэйшага атэстацыйнага камiтэта,
узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi,
аб падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам
Рэспублiкi Таджыкiстан аб супрацоўнiцтве ў галiне атэстацыi
навуковых i навукова-педагагiчных кадраў вышэйшай квалiфiкацыi.
 Упаўнаважыць Намеснiка Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь
Батуру Барыса Васiльевiча на падпiсанне ад iмя Урада Рэспублiкi
Беларусь указанага Пагаднення.
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН