ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

13 лютага 2003 г. № 174

Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам аб вольным гандлі

Савет Mіністpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Пагадзіцца з прапановай Міністэрства замежных спраў, узгодненай з Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацікаўленымі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам аб вольным гандлі.

Зацвердзіць у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам аб вольным гандлі (прыкладаецца)*.

______________________________

*Не рассылаеццца.

Упаўнаважыць першага намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Пугачова В.П. на правядзенне ад імя Урада Рэспублікі Беларусь перагавораў па праекту дадзенага Пагаднення, дазволіўшы ўнесці ў праект Пагаднення ў выпадку неабходнасці змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару.