ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 студзеня 2003 г. № 109

Аб камандзіраванні В.Я.Шаўчука ў г. Вену (Аўстрыйская Рэспубліка)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 6 па 7 лютага 2003 г. у г. Вену (Аўстрыйская Рэспубліка) намесніка Старшыні Камітэта па праблемах вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Шаўчука Валерыя Яўгенавіча для ўдзелу ў пасяджэнні рабочай групы па пытаннях дзейнасці Міжнароднай чарнобыльскай даследчай сеткі.

Прыняць да ведама, што фінансаванне расходаў па камандзіраванню В.Я.Шаўчука ажыццяўляецца за кошт сродкаў сумеснага праекта названага Камітэта і ПРААН «Умацаванне механізмаў партнёрства і мабілізацыя рэсурсаў у мэтах памяншэння вынікаў чарнобыльскай катастрофы».