ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

17 чэрвеня 2002 г. № 793

Аб прадастаўленні Б.К.Тарлецкаму паўнамоцтваў на правядзенне перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Эстонскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Упаўнаважыць першага намесніка Міністра ўнутраных спраў – начальніка крымінальнай міліцыі Тарлецкага Барыса Казіміравіча на фарміраванне дэлегацыі і правядзенне перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Эстонскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю.

2. Прызнаць страціўшай сілу частку другую пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 кастрычніка 1999 г. № 1539 «Аб правядзенні перагавораў па заключэнню Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Эстонскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., № 79, 5/1760).