УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

4 студзеня 2000 г. № 5

Аб прысуджэннi прэмiй «За духоўнае адраджэнне» 1999 года

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і Беларускай Праваслаўнай Царквы, пастанаўляю:

1. Прысудзіць прэміі «За духоўнае адраджэнне» 1999 года:

Ермалёнку Вітольду Антонавічу – выкладчыку гісторыі і сусветнай культуры сярэдняй школы № 3 г. Міёры Віцебскай вобласці;

Лемяшонку Андрэю Уладзіміравічу – святару Свята-Петрапаўлаўскага сабора г. Мінска;

Ракіцкаму Уладзіміру Васільевічу – мастаку-рэстаўратару;

Шлег Людміле Карпаўне – кампазітару;

аўтарскаму калектыву мастацтвазнаўцаў у складзе Крэпака Барыса Аляксеевіча, Зелянко Надзеі Вітальеўны, Фатыхавай Галіны Ахметаўны, Паграноўскага Мікалая Міхайлавіча.

2. Устанавіць памер прэміі «За духоўнае адраджэнне» 1999 года – 100 мінімальных заработных плат.

3. Міністэрству фінансаў выдзеліць Міністэрству культуры з фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва неабходныя сродкі на выплату прэмій «За духоўнае адраджэнне» 1999 года.