ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      20 лютага 2003 г. № 226

АБ КАМАНДЗIРАВАННI С.I.БУКО Ў г.ВIЛЬНЮС
(ЛIТОЎСКАЯ РЭСПУБЛIКА)

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Камандзiраваць з 21 па 23 лютага 2003 г. у г.Вiльнюс (Лiтоўская
Рэспублiка)  Старшыню  Камiтэта па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей
пры  Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь Буко Станiслава Iосiфавiча
для    ўдзелу   ў  II  з'ездзе  згуртавання  беларускiх   грамадскiх
арганiзацый  Лiтвы,  сустрэчы  з  актывам  беларускiх  арганiзацый у
Лiтоўскай Рэспублiцы.
     Фiнансаванне  расходаў  па праезду С.I.Буко ў г.Вiльнюс i назад
ажыццяўляецца  за  кошт  сродкаў  Камiтэта  па  справах  рэлiгiй   i
нацыянальнасцей пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
     Прыняць да ведама, што пражыванне С.I.Буко ў гасцiнiцы аплачвае
прымаючы бок.
     С.I.Буко  ў дзесяцiдзённы тэрмiн пасля заканчэння камандзiроўкi
прадставiць справаздачу аб яе вынiках.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        Г.НАВIЦКI