ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 лютага 2003 г. № 250

Аб камандзіраванні В.І.Гапеева ў г. Берлін (Федэратыўная Рэспубліка Германія)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 3 па 6 сакавіка 2003 г. у г. Берлін (Федэратыўная Рэспубліка Германія) Начальніка Беларускай чыгункі Гапеева Васіля Іванавіча для ўдзелу ў сустрэчы першых кіраўнікоў чыгуначных адміністрацый па абмеркаванню пытанняў развіцця ІІ Агульнаеўрапейскага транспартнага калідора Берлін–Варшава–Мінск–Масква–Ніжні Ноўгарад.

Фінансаванне расходаў па камандзіраванню В.І.Гапеева ажыццявіць у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 верасня 2002 г. № 1331 «Аб удасканаленні арганізацыі і фінансавання службовых камандзіровак за мяжу» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 111, 5/11207).