ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

4 сакавіка 2003 г. № 299

Аб камандзіраванні У.І.Адамушкі ў г. Беласток (Рэспубліка Польшча)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 19 па 21 сакавіка 2003 г. у г. Беласток (Рэспубліка Польшча) Старшыню Камітэта па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Адамушку Уладзіміра Іванавіча для ўдзелу ў перагаворах паміж дэлегацыямі Дзяржаўнай архіўнай службы Рэспублікі Беларусь і Генеральнай дырэкцыі дзяржаўных архіваў Рэспублікі Польшча аб далейшым развіцці супрацоўніцтва ў галіне архіваў і справаводства.

Фінансаванне расходаў па камандзіраванню У.І.Адамушкі ажыццявіць у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 верасня 2002 г. № 1331 «Аб удасканаленні арганізацыі і фінансавання службовых камандзіровак за мяжу» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 111, 5/11207).