ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

10 ліпеня 2002 г. № 924

Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення аб абмене матэрыяламі нацыянальных інфармацыйных агенцтваў дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў

Савет Мііністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Міністэрства інфармацыі, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі, Міністэрствам фінансаў, Міністэрствам сувязі і іншымі зацікаўленымі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення аб абмене матэрыяламі нацыянальных інфармацыйных агенцтваў дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Адобрыць у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Пагаднення аб абмене матэрыяламі нацыянальных інфармацыйных агенцтваў дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (прыкладаецца)*.

Упаўнаважыць Міністра інфармацыі Падгайнага М.В. на правядзенне перагавораў па праекту ўказанага Пагаднення, дазволіўшы ўносіць у яго змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару.