ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

25 ліпеня 2002 г. № 1005

Аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Славенія аб міжнародных аўтамабільных пасажырскіх і грузавых перавозках

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Міністэрства транспарту і камунікацый, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Славенія аб міжнародных аўтамабільных пасажырскіх і грузавых перавозках (прыкладаецца)*.

Упаўнаважыць Міністра транспарту і камунікацый Баравога Міхаіла Іванавіча на падпісанне ад імя Урада Рэспублікі Беларусь названага Пагаднення.

______________________________

* Не рассылаецца.