ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

сакавіка 2003 г. № 306

Аб камандзіраванні С.І.Буко і Т.М.Кавалёвай у г. Беласток (Рэспубліка Польшча)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 7 па 9 сакавіка 2003 г. у г. Беласток (Рэспубліка Польшча) Старшыню Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Буко Станіслава Іосіфавіча і намесніка Міністра адукацыі Кавалёву Таццяну Мікалаеўну для ўдзелу ў Х Агульнапольскім фестывалі «Беларуская песня-2003».

Фінансаванне расходаў па камандзіраванню С.І.Буко і Т.М.Кавалёвай ажыццявіць у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 верасня 2002 г. № 1331 «Аб удасканаленні арганізацыі і фінансавання службовых камандзіровак за мяжу» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 111, 5/11207).