ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

сакавіка 2003 г. № 311

Аб камандзіраванні А.М.Сычова ў г. Вену (Аўстрыйская Рэспубліка)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 10 па 13 сакавіка 2003 г. у г. Вену (Аўстрыйская Рэспубліка) намесніка Міністра замежных спраў Сычова Аляксандра Мікалаевіча для правядзення кансультацый з кіраўніцтвам Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) па пытаннях тэхнічнага супрацоўніцтва і ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі пад эгідай МАГАТЭ па бяспецы радыеактыўных крыніц.

Прыняць да ведама, што фінансаванне расходаў па камандзіраванню А.М.Сычова ажыццяўляецца за кошт сродкаў МАГАТЭ.