УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

11 сакавіка 2003 г. № 97

Аб прысваенні К.І.Саўчанку ганаровага звання «Заслужаны сувязіст Рэспублікі Беларусь»

За вялікі асабісты ўклад у развіццё і ўдасканаленне сродкаў сувязі, шматгадовую плённую працу прысвоіць дырэктару рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электрычнай сувязі «Віцебскаблтэлекам» Саўчанку Канстанціну Іосіфавічу ганаровае званне «Заслужаны сувязіст Рэспублікі Беларусь».