ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 9 студзеня 2001 г. № 21

 АБ ВЫДЗЯЛЕННI ДЗЯРЖАЎНАМУ КАМIТЭТУ ПА НАВУЦЫ I ТЭХНАЛОГIЯХ 
 СРОДКАЎ З РЭСПУБЛIКАНСКАГА БЮДЖЭТУ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Выдзелiць у 2000 годзе Дзяржаўнаму камiтэту па навуцы i
тэхналогiях са сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на
мiжнароднае навукова-тэхнiчнае супрацоўнiцтва, 175 млн. рублёў для
фiнансавання ўдзелу Рэспублiкi Беларусь у дзейнасцi Аб'яднанага
iнстытута ядзерных даследаванняў (г.Дубна, Расiйская Федэрацыя) i
сумесных даследчых праектах Еўрапейскай арганiзацыi ядзерных
даследаванняў (г.Жэнева, Швейцарыя).
 Мiнiстэрству фiнансаў, Дзяржаўнаму камiтэту па навуцы i
тэхналогiях забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем указаных
сродкаў.
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН