ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       25 студзеня 2001 г. № 98

 АБ НАЗНАЧЭННI РАБОТНIКАЎ УПРАЎЛЕННЯ САЦЫЯЛЬНА-КУЛЬТУРНАЙ 
 ПАЛIТЫКI АПАРАТУ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Назначыць са службовымi акладамi адпаведна штатнаму раскладу:
     Сiвалобаву    Алену  Аляксандраўну  -  начальнiкам   упраўлення
сацыяльна-культурнай  палiтыкi  Апарату  Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь,  вызвалiўшы  яе  ад  пасады  першага  намеснiка начальнiка
гэтага ўпраўлення;
     Кухарава  Анатолiя  Васiльевiча  - першым намеснiкам начальнiка
ўпраўлення  сацыяльна-культурнай  палiтыкi  Апарату Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi  Беларусь,  вызвалiўшы яго ад пасады намеснiка начальнiка
гэтага ўпраўлення;
     Коктыша Рамуальда Iосiфавiча - намеснiкам начальнiка ўпраўлення
сацыяльна-культурнай  палiтыкi  Апарату  Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь,  вызвалiўшы  яго  ад  пасады  загадчыка сектара адукацыi i
навукi гэтага ўпраўлення.
     
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       У.ЯРМОШЫН