ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     28 сакавiка 2001 г. № 412

АБ ПРАДАСТАЎЛЕННI У.У.НАУМАВУ ПАЎНАМОЦТВАЎ НА
ПРАВЯДЗЕННЕ ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ
ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ ЧЭШСКАЙ
РЭСПУБЛIКI АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў БАРАЦЬБЕ З
АРГАНIЗАВАНАЙ ЗЛАЧЫННАСЦЮ, НЕЗАКОННЫМ АБАРОТАМ
НАРКАТЫЧНЫХ СРОДКАЎ, ПСIХАТРОПНЫХ РЭЧЫВАЎ I
ПРЭКУРСОРАЎ, ТЭРАРЫЗМАМ I IНШЫМI НЕБЯСПЕЧНЫМI
ЗЛАЧЫНСТВАМI

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Упаўнаважыць   Мiнiстра  ўнутраных  спраў  Наумава   Уладзiмiра
Уладзiмiравiча  на  правядзенне  перагавораў  па  праекту Пагаднення
памiж  Урадам  Рэспублiкi  Беларусь  i  Урадам Чэшскай Рэспублiкi аб
супрацоўнiцтве  ў  барацьбе  з арганiзаванай злачыннасцю, незаконным
абаротам  наркатычных  сродкаў,  псiхатропных рэчываў i прэкурсораў,
тэрарызмам  i iншымi небяспечнымi злачынствамi, дазволiўшы ўносiць у
iх  ходзе ў названы праект неабходныя змяненнi i дапаўненнi, якiя не
маюць прынцыповага характару.
     Прызнаць страцiўшай  сiлу пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 24 чэрвеня  1999  г.  №  967  "Аб  прадастаўленнi  М.Дз.
Удовiкаву   паўнамоцтваў   на  правядзенне  перагавораў  па  праекту
Пагаднення  памiж  Урадам  Рэспублiкi  Беларусь  i  Урадам   Чэшскай
Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю,
незаконным абаротам  наркатычных  сродкаў,  псiхатропных  рэчываў  i
прэкурсораў,   тэрарызмам   i   iншымi   небяспечнымi  злачынствамi"
(Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь,  1999 г.,  №
50, 5/1136).

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        У.ЯРМОШЫН