ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

11 сакавіка 2003 г. № 320

Аб камандзіраванні Ф.Ф.Іванова ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць 12 сакавіка 2003 г. тэрмінам на адзін дзень у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) Старшыню Дзяржаўнага камітэта па авіяцыі Іванова Фёдара Фёдаравіча для ўдзелу ў пасяджэнні Камісіі Расійскай Федэрацыі па справах Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі.

Фінансаванне расходаў па камандзіраванню Ф.Ф.Іванова ажыццявіць у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 верасня 2002 г. № 1331 «Аб удасканаленні арганізацыі і фінансавання службовых камандзіровак за мяжу» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 111, 5/11207).