ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      14 чэрвеня 2000 г. N 875

 АБ ВЫДЗЯЛЕННI МIНIСТЭРСТВУ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ ДАДАТКОВЫХ 
 СРОДКАЎ ДЛЯ АПЛАТЫ РАСХОДАЎ ПА КАМАНДЗIРАВАННЮ АСОБ, ЯКIЯ 
 АБСЛУГОЎВАЮЦЬ БЕЛАРУСКУЮ ЭКСПАЗIЦЫЮ НА СУСВЕТНАЙ ВЫСТАЎЦЫ 
 "ЭКСПО-2000" У г.ГАНОВЕРЫ (ФРГ)

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:

     1.  Пагадзiцца  з  прапановай  Валютна-крэдытнай камiсii Савета
Мiнiстраў  Рэспублiкi Беларусь аб дадатковым выдзяленнi Мiнiстэрству
замежных  спраў  з  валютнага  рахунку  Мiнiстэрства фiнансаў 265132
нямецкiх   марак   i   2337772   рублёў   для   аплаты  расходаў  па
камандзiраванню  асоб,  якiя  абслугоўваюць беларускую экспазiцыю, i
ўдзельнiкаў культурнай праграмы на Сусветнай выстаўцы "Экспо-2000" у
г.Гановеры (ФРГ).
     Фiнансаванне  названых  расходаў  ажыццявiць  за  кошт  сродкаў
рэспублiканскага  бюджэту на 2000 год, прадугледжаных на мiжнародную
дзейнасць,  з  адлюстраваннем рублёвага эквiваленту валютных сродкаў
па афiцыйнаму курсу Нацыянальнага банка на дзень iх пералiчэння.

     2.  Дазволiць  Мiнiстэрству  замежных спраў аплацiць расходы па
камандзiраванню  асоб,  якiя  абслугоўваюць беларускую экспазiцыю на
Сусветнай выстаўцы  "Экспо-2000"  у  г.Гановеры,  у  памеры   401693
нямецкiх  марак  i  8274  долараў  ЗША  за  кошт эканомii сродкаў на
выставачна-кiрмашовыя      мерапрыемствы,      прадугледжаных      у
рэспублiканскiм бюджэце 2000 года на мiжнародную дзейнасць.

     3.   Для   асобных   катэгорый   работнiкаў   -   кансультантаў
(стандыстаў)  i  адказных  за бяспеку, якiя абслугоўваюць беларускую
экспазiцыю на   Сусветнай   выстаўцы   "Экспо-2000"   у  г.Гановеры,
устанавiць нормы сутачных расходаў у памеры 70 нямецкiх марак.

     4.  Кантроль  за  мэтавым  выкарыстаннем сродкаў, выдзеленых на
фiнансаванне  падрыхтоўкi  i  ўдзелу Рэспублiкi Беларусь у Сусветнай
выстаўцы "Экспо-2000"  у  г.Гановеры,   ускласцi   на   Мiнiстэрства
замежных спраў.

 Першы намеснiк Прэм'ер-мiнiстра
 Рэспублiкi Беларусь                                       А.КАБЯКОЎ