ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 20 сакавiка 2003 г. № 372

АБ КАМАНДЗIРАВАННI У.I.АДАМУШКI Ў г.БЕРЛIН
(ФЕДЭРАТЫЎНАЯ РЭСПУБЛIКА ГЕРМАНIЯ)

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Камандзiраваць з 1 па 4 красавiка 2003 г. у г.Берлiн
(Федэратыўная Рэспублiка Германiя) Старшыню Камiтэта па архiвах i
справаводству пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь Адамушку
Уладзiмiра Iванавiча для ўдзелу ў пасяджэннi Апякунскага савета
(Кураторыума) фонду "Памяць, адказнасць i будучыня".
 Прыняць да ведама, што фiнансаванне расходаў па камандзiраванню
У.I.Адамушкi ажыццяўляецца за кошт сродкаў Апякунскага савета
(Кураторыума) фонду "Памяць, адказнасць i будучыня".
 У.I.Адамушку ў дзесяцiдзённы тэрмiн пасля заканчэння
камандзiроўкi прадставiць справаздачу аб яе вынiках.