ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 23 лютага 2001 г. № 252

АБ ВЫДЗЯЛЕННI ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ САЎГАСУ "ГАРАДЗЕЦ"
ШКЛОЎСКАГА РАЁНА

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Выдзелiць у 2001 годзе саўгасу "Гарадзец" Шклоўскага раёна на
набыццё камбiкорму 15 млн.рублёў за кошт сродкаў рэспублiканскага
фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i
аграрнай навукi, прадугледжаных на расходы "Iншыя субсiдыi на
неадкладныя патрэбы".
 Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання, Мiнiстэрству
фiнансаў забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем названых
сродкаў.

Першы намеснiк
Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь А.КАБЯКОЎ