ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 1 сакавiка 2001 г. № 292

АБ ВЫДЗЯЛЕННI ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ ДЛЯ РЭСПУБЛIКАНСКАГА
ЦЭНТРА КIРАВАННЯ I РЭАГАВАННЯ НА НАДЗВЫЧАЙНЫЯ СIТУАЦЫI

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Мiнiстэрству фiнансаў выдзелiць у лютым-красавiку 2001 г.
Мiнiстэрству па надзвычайных сiтуацыях са сродкаў фонду фiнансавання
расходаў, звязаных са стыхiйнымi бедствамi, аварыямi i катастрофамi,
500 млн.рублёў для ўкамплектавання сродкамi сувязi i апавяшчэння
Рэспублiканскага цэнтра кiравання i рэагавання на надзвычайныя
сiтуацыi пры Мiнiстэрстве па надзвычайных сiтуацыях.
 Мiнiстэрству па надзвычайных сiтуацыях i Мiнiстэрству фiнансаў
забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем указаных сродкаў.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН