ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     19 сакавiка 2001 г. № 362

АБ ВЫДЗЯЛЕННI ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ ДЗЯРЖАЎНАМУ
ПРАДПРЫЕМСТВУ - ВIЦЕБСКАЙ ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНАЙ
ГАСПАДАРЦЫ НАВУКОВА-ВЫТВОРЧАГА АБ'ЯДНАННЯ БЕЛАРУСКАГА
НДI МЕЛIЯРАЦЫI I ЛУГАВОДСТВА

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Выдзелiць у 2001 годзе  дзяржаўнаму   прадпрыемству - Вiцебскай
эксперыментальнай    гаспадарцы    навукова-вытворчага    аб'яднання
Беларускага   НДI   мелiярацыi   i   лугаводства   за  кошт  сродкаў
рэспублiканскага  фонду   падтрымкi   вытворцаў   сельскагаспадарчай
прадукцыi,  харчавання i аграрнай навукi,  прадугледжаных на расходы
"Iншыя субсiдыi на неадкладныя патрэбы",  15 млн.рублёў  на  набыццё
насення, запчастак i гаруча-змазачных матэрыялаў.
     Мiнiстэрству сельскай  гаспадаркi  i  харчавання,  Мiнiстэрству
фiнансаў  забяспечыць  кантроль  за  мэтавым  выкарыстаннем названых
сродкаў.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                        У.ЯРМОШЫН