ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 12 красавiка 2001 г. № 518

АБ УВЕКАВЕЧАННI ПАМЯЦI НАРОДНАГА АРТЫСТА БЕЛАРУСI
ВУЯЧЫЧА В.Л.

 У мэтах увекавечання памяцi народнага артыста Беларусi Вуячыча
Вiктара Лук'янавiча Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
пастанаўляе:
 Мiнiстэрству культуры, Мiнскаму гарвыканкому ўстанавiць у 2001
годзе надмагiльны помнiк на месцы пахавання В.Л.Вуячыча на Усходнiх
могiлках у горадзе Мiнску.
 Фiнансаванне работ па праектаванню i стварэнню скульптурнай
часткi ў памеры 1 млн.рублёў ажыццявiць за кошт сродкаў Мiнiстэрства
культуры, агульнабудаўнiчых работ i работ па добраўпарадкаванню
тэрыторыi - за кошт сродкаў Мiнскага гарвыканкома.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН