ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 16 красавiка 2001 г. № 533

АБ ВЫДЗЯЛЕННI ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ КАЛГАСУ IМЯ ДЗЯРЖЫНСКАГА
МАЗЫРСКАГА РАЁНА

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Выдзелiць у 2001 годзе калгасу iмя Дзяржынскага Мазырскага
раёна на канчатковы разлiк за набыты франтальны пагрузчык 2,9 млн.
рублёў за кошт сродкаў рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў
сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi,
прадугледжаных на расходы "Iншыя субсiдыi на неадкладныя патрэбы".
 Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання, Мiнiстэрству
фiнансаў забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем названых
сродкаў.

Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН